Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветай.
Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёй да роднай мойнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.
Отзывы
Такая ўтульная кніга! Мая маці з Палесся і я так захацела ў нашу веску... Дзякуй вялікі! Мова вельмі зразумелая, і было цікава знайсці яшчэ нейкія новыя словы для сябе
Очень приятное, самобытное, ироничное чтиво! Столько любви и уважения к свои корням в записях автора. Читается легко, с постоянной улыбкой.
Вельмі пазітыўная і ў той жа час гаротная кніжка. Жыццё ў вёсцы апісана так, як яно ёсць. Чытаецца вельмі лёгка і, нягледзячы на фейсбучны фармат, добра адсачыць сюжэт.
Дзякуй вялікі аўтару!
Цудоўная кніга, і парагатаць, і па-філасофску асэнсаваць нейкія такія, здавалася б, зразумелыя рэчы. Напрыканцы чытала вельмі захацелася паехаць жыць у вёску
Я даўно не чула сваёй роднай мовы, бо мая вёска Тульгавічы была выселены ў пачатку 90-х. Школу я скочыла ў 86-тым і паехала вучыцца ў Гродна. Там жыла ў абшчазі), час ад часу званіла дадому па тэлефоне, які вісеў на першым паверсе. Жанчына – вахцёрка заўсёды казала мне, што мова, на якой як размаўляю з маці, вельмі прыгожая. Але я тады не звяртала на гэта ўвагу. Помню, як, на пачатку, цяжка было мне вучыцца на расейскай мове. Крок за крокам ўсё больш і больш я вучылася карыстацца чужой, расійскай, мовай. Але, пакуль былі жывая нашы бацькі, мы ў сям'і размаўлялі на роднай мове. Дзякуючы гэтаму, мая старэйшая дачка добра памятае яе. І вось, менавіта яна, і прынесла мне гэтую кнігу. Цяпер мы чытаем і перачытваем яе разам, адпраўляем адна адной розныя вытрымкі з тэксту – смяёмся, дзелімся з землякамі – успамінаем, ці падобна казалі ў нашай вёсцы. Кніга чытаецца легка і весела! Наогул, вельмі прыемна чытаць на роднай мове!)