Читать онлайн
Сакавіцкія зайцы

Нет отзывов
Сакавіцкія зайцы

Яўген Аснарэўскі

© Яўген Аснарэўскі, 2019


ISBN 978-5-4496-6307-8

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Яўген Аснарэўскі

сакавіцкія зайцы

Кніга трох зайцаў. Прысвячаецца Сержу Танкяну і Дарану Малакяну.


© Яўген Аснарэўскі., 2019

Заяц першы. Іранічна-палітычны

Грыбы

Усе, вядома, так шукаюць перамены ды

не лічацца праблемай ператружаныя вены

ўсiх прымаючых па схемах галю-галюцынагены,

Гены Гены Гены Гены, Пеці Васі ён жа квасіць!

Ён жа квасіць што? Ён не п'е віно.

Гэта нiчаго, гэта не Яго,

не геройства, не пазёрства, але гэта што?


На свеце многа разнавіднасцяў грыбоў.

Як і дамоў, ды мужыкоў, ды чужакоў.


На свеце многа разнавіднасцяў грыбоў.

Як і дамоў, ды мужыкоў, ды чужакоў… уладароў.

Усе, вядома, так шукаюць перамены, ды

не лічацца праблемай, ператружаныя вены

ўсiх прымаючых па схемах галю-галюцынагены

Гены Гены Гены Гены, Пеці, Васі, ён жа квасіць…

але што?


Чабурашка-нiндзя


Эні-Бені, Рыкі-такі.

Бі ў ладкі дзеля сабакі.

Ты на плошчы ўвесь час.

Ім лавіць цябе як раз.


Эні-Бені, Рыкі-такі.

Кушай добрыя прысмакі.

Дручок гумы ў зубы шмяк!

Ты ахвяра дахадзяг.


Эні-Бені, Рыкі-такі.